21 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Сельское хозяйство

Паважаныя працаўнікі
аграпрамысловага комплексу,
ветэраны галіны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні
з прафесійным святам!

Выказваем вам падзяку за плённую працу, так неабходную нашай краіне, за вашу адданасць роднай зямлі, за сялянскую мудрасць і цярплівасць, за высокую адказнасць перад нашым грамадствам і дзяржавай, за хлеб на нашых сталах!

Аграпрамысловы комплекс з’яўляецца стратэгічным складальнікам нацыянальнай эканомікі і закранае інтарэсы ўсіх без выключэння жыхароў рэспублікі. На паліцах магазінаў – якасная і карысная прадукцыя, якая карыстаецца попытам не толькі ў беларусаў. Гэта плён нястомных рук і высокага прафесіяналізму хлебаробаў і працаўнікоў ферм, работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў.

За поспехамі ў галіне АПК стаяць неабыякавыя людзі, дбайныя гаспадары. Яны ствараюць славу сваім калектывам і прадпрыемствам, удасканальваюць якасць і асартымент прадукцыі, прымяняюць у рабоце сучаснае абсталяванне і тэхніку. Дзякуючы ім Брагіншчына развіваецца, уносіць свой уклад у агульны каравай краіны, папаўняе малочныя рэкі.

Ад душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ўтульнасці ў дамах, спрыяльнага надвор’я на наступны сельскагаспадарчы год, здзяйснення мар, стабільнасці і аптымізму.

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *