Аляксандр Лукашэнка праводзіць пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы

Справа дзяржаўная

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.

Мерапрыемства праходзіць пад старшынствам кіраўніка Вышэйшага дзяржаўнага савета, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У пасяджэнні таксама прымаюць удзел Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністры і кіраўнікі палат парламентаў абедзвюх краін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы і іншыя чыноўнікі.

Парадак дня пасяджэння складаецца з шасці пытанняў, першае з іх — праект Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады. У развіццё гэтага дакумента распрацаваны пакет саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.

Кіраўніцтва Беларусі і Расіі таксама абмяркуе вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы, канцэпцыю міграцыйнай палітыкі, прысуджэнне прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі, рэалізацыю і маніторынг рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *