ДАІ нагадала вадзіцелям аб правільнай падрыхтоўцы аўтамабіля да зімы

Общество Территория закона Школа безопасности

Начальнік аддзялення галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Станіслаў Салавей расказаў аб правільнай падрыхтоўцы аўтамабіля да зімовага перыяду.

«Супрацоўнікі ДАІ ў зімовы перыяд асаблівую ўвагу будуць удзяляць тэхнічнаму стану аўтамабіляў, ці перамяшчаюцца вадзіцелі на зімовых шынах. У адпаведнасці з заканадаўствам, тры зімовыя месяцы вадзіцелі павінны выкарыстоўваць такія шыны. Акрамя таго, зімовыя шыны павінны мець астаткавую велічыню пратэктара, гэта значыць, яны не павінны быць моцна зношанымі. Язда на летніх шынах зімой вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу да адной базавай велічыні (1 БВ — Br29), паўторнае такое парушэнне пагражае штрафам да 5 БВ», — сказаў Станіслаў Салавей.

Акрамя таго, работнікі Дзяржаўтаінспекцыі пры пагаршэнні ўмоў надвор’я, пры выпадзенні ападкаў сумесна са службамі пры неабходнасці будуць суправаджаць спецтэхніку, таму вадзіцелі павінны быць асабліва ўважлівымі ў такой сітуацыі.

«Калі вадзіцелі бачаць уключаныя маячкі сіняга або сіняга і чырвонага колераў, то неабходна прадаставіць перавагу руху калоне для таго, каб тэхніка прыбірала праезную частку дарогі», — адзначыў начальнік аддзялення галоўнага ўпраўлення ДАІ.

Паводле яго слоў, вадзіцелям пры надыходзе зімовага перыяду неабходна звярнуць увагу на два важныя моманты. Першы — тэхнічны, трэба падрыхтаваць свой аўтамабіль. Другі момант — псіхалагічны. Вадзіцелям у гэты перыяд неабходна падстроіцца да ўмоў язды ў асенне-зімовы перыяд.

«Напрыклад, калі выпадаюць ападкі, час у дарозе павялічваецца, паколькі сярэдняя скорасць руху змяншаецца, таму на дарогу трэба выдзяляць больш часу. Таксама абавязкова трэба падрыхтаваць свой аўтамабіль да паездкі, каб была добрая бачнасць — ачысціць шкло, люстэркі, фары. Вадзіцелі павінны праверыць наяўнасць абмываючай вадкасці, якая не замярзае, праверыць работу печкі і іншых сістэм. Таксама трэба помніць пра дыстанцыю. Калі летам дыстанцыю наперадзе ідучага транспарту вытрымлівалі каля 10 м, то цяпер трэба гэту адлегласць падвойваць для таго, каб пры павелічэнні тармазнога шляху была магчымасць спыніцца. Тое ж датычыцца і тых сітуацый, калі вадзіцелі пад’язджаюць да пешаходных пераходаў. Трэба даваць значна большы запас адлегласці для таго, каб спыніцца, — растлумачыў ён. — Акрамя таго, не трэба цягнуць з заменай гумы. Зімовая гума пры тэмпературы плюс 7-8 градусаў і ніжэй паводзіць сябе на дарозе намнога лепш, чым летняя».

Супрацоўнікі ДАІ таксама будуць правяраць праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду, паколькі гэта ўплывае на бяспеку.

«Штогод па прычыне тэхнічнай няспраўнасці гіне некалькі чалавек на дарозе і дзясяткі атрымліваюць траўмы. Тэхагляд жа дапамагае ўстараніць непаладкі. Мы заклікаем праходзіць тэхнічны агляд, мы будзем гэта кантраляваць. Тэхагляд таксама можа кантралявацца і прыборамі фотафіксацыі ў аўтаматычным рэжыме», — дадаў Станіслаў Салавей.

Што датычыцца рэкамендацый пешаходам, пераходзіць праезную частку можна толькі ў тым выпадку, калі ўсе аўтамабілі спыніліся.

«Калі пешаход бачыць, што машына пачынае тармазіць, ён пачынае ісці, але тармазны шлях павялічваецца ў зімовы перыяд — адпаведна здараюцца наезды», — канстатаваў ён.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *