Дарагіх ветэранаў, усіх жыхароў раёна віншуе з 78-й гадавінай вызвалення Брагіншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Любоў Дзяркач

Грамадства

У першую чаргу звяртаюся да вас, паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзякую за ваш ратны і працоўны подзвіг. Усім вам – нізкі паклон, наша любоў і павага.

Дзякуй і ўсім, каму давялося аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. За дзесяцігоддзі, што прайшлі, непазнавальна змяніўся наш пасёлак, сталі больш сучаснымі вёскі. Ёсць умовы плённа працаваць і сумленна жыць у згодзе з суседзямі і паміж сабою, рабіць усё, каб квітнела родная зямля.

3 нагоды свята шчыра жадаю ўсім міру і дабра, шчасця і здароўя ў кожным доме, поспехаў у працы, вучобе і выхаванні падрастаючага пакалення на лепшых баявых і працоўных традыцыях народа.

Любоў ДЗЯРКАЧ,
старшыня Брагінскай раённай
арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *