У Добрушы адбыўся адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Главное Грамадства

У Добрушскім раённым Палацы культуры адбыўся абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Фестываль нацыянальных культур – гэта ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор’е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць, вучацца ў Беларусі; магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці. Для гледачоў кожны фестываль – адметная сустрэча з культурай іншых народаў, якая параджае ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці. Дадзенае мерапрыемства садзейнічае рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, якія маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі.

Этнаграфічнай асаблівасцю гэтага фестывалю з’яўляецца яго этапнасць: кожны раз яго арганізоўваюць і праводзяць на працягу двух гадоў. Спачатку ён праходзіць у раёнах, затым – у абласцях рэспублікі і, нарэшце, заключныя мерапрыемствы ў сталіцы свята – горадзе Гродна.

У гэтым годзе ў мерапрыемствах фестывалю прынялі удзел прадстаўнікі 9 нацыянальных культур з 14 раёнаў вобласці і г. Гомеля – гэта ўкраінцы, рускія, яўрэі, армяне, малдаване, немцы, англічане, ланкійцы. Удзельнікі прадставілі на фестывалі канцэртныя выступленні і выставачныя працы майстроў-рамеснікаў нацыянальных супольнасцей.

Кожны з чарговых фэстываляў мае свой непаўторны каларыт і асаблівасці, адрозніваецца ад папярэдніх.

Больше фото здесь

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *