Віншуем з днём вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Главное

Дарагія ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя землякі!

Прыміце сардэчныя віншаванні
з 78-й гадавінай вызвалення Брагіншчыны
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Мы выказваем словы шчырай удзячнасці за мужнасць і гераізм франтавікам, працаўнікам тылу, усім, хто вызваляў і падымаў з руін родную Брагіншчыну. Подзвіг нашага народа, абаронцаў Айчыны бессмяротны.

У нашых сэрцах назаўсёды застанецца памяць не толькі аб гераічных, але і аб трагічных падзеях далёкіх саракавых: спаленых вёсках, загінуўшых мірных жыхарах. Мы павінны перадаць яе новым пакаленням, выхаваць сваіх дзяцей і ўнукаў патрыётамі, захаваць на роднай зямлі мір і спакой.

Дзякуй вам, брагінчане, за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё раёна, за любоў да роднага краю, павагу да яго гісторыі. Няхай наш край заўсёды будзе квітнеючы і ўтульны, а жыццё напоўнена толькі радаснымі, прыемнымі падзеямі.

Жадаем усім шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы і моцнага здароўя!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *