За дзесяць месяцаў на МТК “Малейкі” ад кожнай каровы атрымана па 4510 літраў малака

Сельское хозяйство

Малочна-таварны комплекс “Малейкі” ААТ “Пераможнік” Ганна Бялан узначальвае пяць гадоў.

На працу даводзіцца дабірацца з суседняй гаспадаркі. Гэта адзіная акалічнасць, якая засмучае кіраўніка сярэдняга звяна. З калектывам у яе – поўнае ўзаемаразуменне.

Ганне Аляксандраўне падабаюцца шчырыя і працавітыя мясцовыя жыхары, атмасфера добразычлівасці, якая пануе паміж імі. А галоўнае, вядома, стаўленне людзей да работы. За дзесяць месяцаў на комплексе ад кожнай каровы атрымана па 4510 літраў малака, а гэта – чацвёртае месца ў раёне сярод вытворчых падраздзяленняў.

Загадчыца МТК “Малейкі” Ганна Бялан.

Дойны статак налічвае 388 кароў, а ўсяго тут утрымліваецца 1204 галавы. Прасачыць, каб усюды быў парадак, не парушалася тэхналогія кармлення і даення, намнога лягчэй, калі вытворчы працэс адладжаны, калі падначаленыя разумеюць цябе з паўслова. У гэтым Ганна Аляксандраўна бачыць сакрэт поспеху калектыву.

“З задавальненнем прыязджаю сюды, бо на МТК заўсёды чыста, тэрыторыя добраўпарадкавана”, – падзялілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка.

Поўнасцю раздзяляю яе меркаванне. Тут мы неаднаразова прысутнічалі пры падвядзенні вынікаў работы за месяц або квартал, уручэнні падарункаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод”, рыхтавалі матэрыялы пра ход зімоўкі або пашавага перыяду.

Ведаем і аператараў машыннага даення. Добрых паказчыкаў за дзесяць месяцаў дасягнулі Алена Панікэ, Яўгенія Гаўрыленка і Алена Шпандарук.

Алена Шпандарук
Яўгенія Гаўрыленка

Ніна СІНІЛАВА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *