З навагоднімі віншаваннямі і падарункамі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Брагіншчыны і БРСМ завіталі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу

Главное Общество

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Брагіншчыны на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Калясанам і разам з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Юліяй Кальчук у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі выхаванцаў дзіцячага дому сямейнага тыпу ў Брагіне.

Госці павіншавалі дзяцей і іх бацькоў з надыходзячымі святамі і перадалі салодкія падарункі.

Для Дзеда Мароза і Снягурачкі дзеці падрыхтавалі вершы. Разам з казачнымі персанажамі яны таксама гулялі ў гульні і вадзілі карагод.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *