Жадаем, каб 2022 год стаў для ўсіх годам ажыццяўлення смелых задум і добрых спраў! Віншаванне ад кіраўніцтва Брагінскага раёна

Важное Грамадства

Паважаныя жыхары і госці Брагіншчыны!

Шчыра віншуем вас з Новым годам!

Гэтае зімовае свята аб’ядноўвае людзей, збірае родных і блізкіх каля сямейнага ачага, нясе ў сабе чаканне цудаў, урачыстасць любові і імкненне да гармоніі.

Адыходзячы год быў насычаны важнымі і цікавымі падзеямі, унёс у жыццё брагінчан шмат яркіх момантаў, падарыў новыя дасягненні і поспехі. У раёне паступальна развіваюцца ўсе сферы народнай гаспадаркі, вядзецца добраўпарадкаванне, захоўваюцца станоўчыя тэндэнцыі ў адукацыі, ахове здароўя, ствараюцца ўмовы для развіцця здольнасцей і талентаў
моладзі.

Дарагія сябры!

Жадаем, каб 2022 год стаў для ўсіх годам ажыццяўлення смелых задум і добрых спраў. Верце ў цуды – і гэтая вера сагрэе вашы душы і сэрцы, напоўніць дамы ўтульнасцю і дастаткам.

Моцнага здароўя ўсім, узаемаразумення, міру і цудоўнага святочнага настрою!

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *