Аляксандр Лукашэнка: прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывы інтарэс

Главное Референдум-2022 Справа дзяржаўная

Прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывы інтарэс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў  на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўдзельнікі нарады сабраліся ў шырокім фармаце для таго, каб абмеркаваць прапановы і заўвагі грамадзян па праекце змяненняў у дзеючую Канстытуцыю.

«Тут прысутнічаюць члены Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы. Далучыліся спецыялісты, якія напярэдадні ўнясення для ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі дашліфоўвалі яе, балансавалі, рабілі так, каб не было памылак, — сказаў Прэзідэнт. — Аб неабходнасці такой сустрэчы мы з вамі дамаўляліся ў канцы мінулага года. Нагадаю, у краіне больш як тры тыдні ідзе ўсенароднае абмеркаванне змяненняў у дзеючую Канстытуцыю».

«Мной было прынята рашэнне аб шырокім асвятленні прапанаваных навацый, каб атрымаць зваротную сувязь, ацэнку гэтага праекта ад спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, простых людзей, у тым ліку і дзяржслужачых, у цэлым працоўных калектываў і арганізацый. Як мне дакладваюць, і тое, што я бачу, прапанаваныя папраўкі выклікалі жывы інтарэс. Сам працэс змянення Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум выклікаюць інтарэс у нашых людзей. Гэта натуральна. У дыялогу ўдзельнічаюць усе групы і слаі насельніцтва», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што дзяржаўнымі СМІ вядзецца шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа.

«Вякаюць і нашы апаненты. Я не памыляюся. Менавіта вякаюць. У мяне аналіз цалкам усіх іх заяў. Яны плятуцца ў хвасце, падхопліваюць любы тэзіс, любую коску і пачынаюць яе не то крытыкаваць, не то абвяргаць. Але тое, што ў іх там робіцца, не паддаецца крытыцы. Цяпер яны ўжо адышлі ад свайго галоўнага лозунга — «Перамены, перамены!» — канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў аснове любых змяненняў і перамен якраз павінна ляжаць Канстытуцыя, таму што ўсё павінна быць згодна з законам.

«Гэта натуральны працэс перамен. А пачынаць трэба як усе цывілізаваныя і разумныя людзі. Асновай гэтых перамен павінна быць Канстытуцыя, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Можна ажыццявіць перамены такім чынам, што будзе горш, чым у Казахстане, — будзе як ва Украіне. Таму ўсё павінна быць планамерным».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што трэба старацца вучыцца не на сваіх памылках, а атрымліваць вопыт як з памылак, так са станоўчага ў сяброў, суседзяў і ворагаў.

«Гэта не я прыдумаў. Таму мы, выкарыстоўваючы гэтыя прынцыпы, ішлі, развіваліся, рыхтавалі гэтыя змяненні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу апазіцыя толькі сцвярджала, што ўсё дрэнна ў частцы прапануемых канстытуцыйных змяненняў.

«Я нядаўна гаварыў аб міратворцах. Вы ж ведаеце, якая галоўная мара ў іх была ў сувязі з нашым міратворчым кантынгентам — каб адтуль прывезлі хоць адну цынкавую труну. Гэта што, апазіцыя? Гэта ворагі! Хоць бы неяк хавалі свае мэты», — прывёў прыклад беларускі лідар.

Што датычыцца абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія з удзельнікаў нарады наведалі працоўныя калектывы, арганізацыі, пабывалі ў рэгіёнах.

«Уласна, і сам праект змяненняў Канстытуцыі з’яўляецца вынікам шматлікіх дыскусій, сустрэч, абмеркаванняў на тых жа дыялогавых пляцоўках. Прынамсі, ніхто мяне не можа папракнуць, што ў нас тут была абсалютная дыктатура і мы не давалі магчымасці людзям выказацца. Выказаліся ўсе, хто хацеў бы гэта зрабіць», — сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *