«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі за 7 студзеня

Грамадства

РУП «Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі за 7 студзеня. Аб гэтым  паведамілі на прадпрыемстве.

«Выплата пенсій і дапамог за 7 студзеня 2022 года ў аб’ектах паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска пачнецца з 5 студзеня. У АПС Гомельскай вобласці выплата будзе ажыццяўляцца 6 студзеня», — расказалі ў «Белпошце».

7 студзеня будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *