Гэта на нашым сумленні. Ураджэнец Брагіншчыны Аляксандр Цярэшчанка запрашае да ўдзелу ў акцыі “Дарогамі спаленых вёсак”

Беларусь памятае Год гістарычнай памяці Наша гісторыя Общество


Аляксандр ЦЯРЭШЧАНКА, ураджэнец Брагіншчыны:

– Я – за новую рэдакцыю Канстытуцыі, і свой выбар афіцыйна замацую на рэферэндуме. Я – за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, і хачу, каб мае і вашы дзеці, унукі і праўнукі раслі ў мірнай, квітнеючай краіне. Я – за захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, і гэта мой святы абавязак, як і любога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Мы ўсе нашчадкі пераможцаў. Так, мой дзед пайшоў на вайну ў ліпені 41-га і загінуў у маі 45-га ў Берліне, а дзядзька пахаваны ў брацкай магіле на Пскоўшчыне. І кожны з вас, шаноўныя землякі, можа прывесці такія прыклады. Вайна закранула кожную сям’ю на Брагіншчыне.

Ведаю, што ў раёне набірае тэмпы акцыя “Дарогамі спаленых вёсак”. Актыўна ў ёй удзельнічаюць усе: кіраўніцтва, прадпрыемствы, установы. Ведаю, што на разліковы рахунак прыйшлі і першыя ахвяраванні.

Як неабыякавы чалавек хачу звярнуцца да прадпрымальнікаў і пенсіянераў. Дзяржава нам стварае і паляпшае ўмовы для пражывання на пенсіі і развіцця бізнесу. Давайце і мы дапаможам дзяржаве, раёну ў мадэрнізацыі воінскага пахавання. Пералічым на рахунак, хто колькі можа, – не збяднеем. Гэта на нашым сумленні. Прабачце за нясціпласць і адкрытасць. Прадпрымальнікі часта бываюць у банку, а вясковыя пенсіянеры могуць перадаць грошы праз старшынь сельскіх Саветаў ці дэпутатаў.

 

                                    Памяць

Памяць забыць не можа,
Памяць наўзрыд крычыць:
Дапамажы нам, магутны Божа,
Жахі вайны перажыць.
Вёска ўшчэнт згарэла
У крывавым агні тады,
Вада ў калодзежы кіпела,
У галлё ператварыліся сады.
Кажуць, час лечыць раны,
Але сэрца ные, баліць:
Людзі за што пакараны?..
Ім бы жыць ды жыць…
             Аляксандр Цярэшчанка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *