Міністэрства аховы здароўя нагадала аб важнасці рэспіраторнага этыкету і гігіены рук

Важное СтопCOVID

Захваральнасць на грып і ВРІ ў Беларусі расце, у сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб неабходнасці выканання кожным чалавекам прафілактычных мер па зніжэнні рызыкі інфіцыравання рэспіраторнымі вірусамі.

Трэба пазбягаць мнагалюдных месцаў, а пры немагчымасці — максімальна скараціць час знаходжання ў іх. У цэлым трэба максімальна абмежаваць свае кантакты, а пры стасунках выкарыстоўваць медыцынскую маску (рэспіратар). Не трэба кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чхаюць).

Важна захоўваць сацыяльную дыстанцыю (1-1,5 м) у грамадскіх месцах, але калі гэта немагчыма — выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання.

Спецыялісты нагадваюць таксама аб важнасці захавання гігіены рук: часцей мыць рукі вадой з мылам або выкарыстоўваць сродак для дэзынфекцыі, старацца не дакранацца да рота і носа.

Акрамя таго, трэба рэгулярна і як мага часцей праветрываць памяшканне, у якім знаходзіцеся, праводзіць вільготную ўборку, часцей гуляць на свежым паветры, высыпацца і прытрымлівацца правіл рацыянальнага харчавання.

Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі трэба звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *