Работнікі Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па вадаёмах

Служба МЧС информирует Школа бяспекі

Як толькі на вадаёмах з’явіўся лёд, да іх накіраваліся аматары зімовай рыбалкі.

На першы погляд ледзяное покрыва здаецца трывалым, аднак гэтае ўражанне зманлівае.

Работнікі МЧС нагадваюць: бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см. А пры тэмпературы ў 0°С, якая захоўваецца на працягу трох дзён, яго трываласць змяншаецца на 25%.

Падчас рэйду выратавальнікі таксама рэалізавалі бескантактнае данясенне да грамадзян інфармацыі аб правілах бяспекі паводзін на лёдзе.

На стэндах размешчаны лістоўкі з актуальнай прафілактычнай інфармацыяй.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *