Свае віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова праваслаўным вернікам Брагіншчыны перадаюць раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў

Грамадства

Паважаныя праваслаўныя вернікі Брагіншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

Светлае Раство вяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці. Гэта цудоўнае свята ўсяляе ў сэрцы людзей надзею, напаўняе жыццё радасцю і дабрынёй. Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за мірнае неба, за моц і росквіт нашай Беларусі.

Няхай чароўнае святло Каляднай зоркі падорыць цудоўны настрой і прынясе мір і згоду ў кожную сям’ю.

Паважаныя землякі!

Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Са святам! З Раством!

 

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *