У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Брагіна адзначылі Каляды

Грамадства

Адзначаць Каляды – адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя калядныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаныя гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіныі. Таму хочацца спадзявацца, што з часам на Беларусі традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.

Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна таксама святкавалі Каляды, няхай і ў больш сучасным фармаце.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з рознаўзроставай і старшай груп спявалі песні-калядкі, расказвалі вершы. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. Наша “Каляда” была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, гульнямі і нават варажбой.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё  хараство народных свят і гулянняў.

Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы і частуюць смачнымі прысмакамі калядоўшчыкаў.

Таццяна БАЛЬШАКОВА,
выхавальніца



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *