Зіма, снег, свежае паветра і вясёлы настрой: спаборніцтвы па лыжных гонках прайшлі ў Камарыне

Важное Общество Спорт

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця і аматары актыўнага адпачынку правялі суботні дзень з карысцю. Сёння на базе Камарынскага фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі прайшлі спаборніцтвы па лыжным спорце  “Брагінская лыжня – 2022”.

Перад стартам намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка пацікавілася настроем удзельнікаў, пажадала лёгкай дыстанцыі і перамог.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Кандрацюк адзначыла, што ў любых спаборніцтвах галоўнае – удзел, пажадала ўсім поспехаў і здароўя.

У якім парадку будзе праходзіць змаганне, расказаў старшыня ФСК “Ураджай” Сяргей Фурс.

Аб музычным суправаджэнні мерапрыемства паклапаціліся работнікі Камарынскага культурна-спартыўнага цэнтра.

Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх групах:

– сярод устаноў адукацыі раёна;

– сярод устаноў і арганізацый раёна.

Потым на лыжню выйшлі ўсе жадаючыя праверыць свае сілы ў асабістым першынстве.

Барацьба за лідарства была напружанай і ўпартай. Эмоцыі, спартыўны азарт і жаданне перамагчы перапаўнялі ўсіх спартсменаў. Актыўна лыжнікаў падтрымлівалі іх сябры і калегі, падбадзёрвалі як на дыстанцыі, так і на фінішы.

Як і ў любых спаборніцтвах, на гэты раз поспех таксама ўсміхнуўся мацнейшым.

Першыя месцы ў сваіх групах занялі каманды Камарынскай школы і Камарынскага лясгаса.

Другія месцы – каманды Брагінскай школы і Новаіёлчанскага сельскага Савета.

Трэція месцы – каманды Вуглоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і запаведніка.

Узнагарода ўручаецца камандзе Вуглоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Каманда Брагінскай СШ

Каманда Камарынскай СШ

Каманда запаведніка

Каманда Новаіёлчанскага сельскага Савета

Каманда Камарынскага лясгаса

 

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *