21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Общество

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад г.п.Брагіна” пачаўся з ранішняй сустрэчы дзяцей і іх бацькоў з выхавальнікамі, якія дадалі да свайго аддзення элементы беларускага арнаменту, стужкі, саламяныя і ільняныя ўпрыгожанні. Прывітанне адбывалася на беларускай мове. Бацькам выхаванцаў прапанавалася напісаць любімае слова на роднай беларускай мове. У групах былі аформлены выставы дзіцячай літаратуры.

Не абышліся дзеці без беларускіх народных гульняў, у якіх не толькі гулялі, а і размаўлялі на роднай мове. Знаёмай і вельмі любімай гульнёй стала “Чароўная скарбонка”, калі выхаванцы разглядалі даўнія рэчы бабуль і дзядуль, драўляны і гліняны посуд, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нават абедзеныя сталы былі засервіраваныя ў нацыянальным стылі. А смачны салат з буракоў у гэты дзень стаў беларускай стравай.

Каб прыцягнуць увагу да беларускай мовы ў час знаходжання дзяцей па-за сценамі ўстановы дашкольнай адукацыі, у бацькоўскіх чатах выхавальнікі размясцілі спасылкі на аудыезапіс беларускіх казак і мульціплікацыўных фільмаў.

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў.

Алена Аскерка,

намеснік загадчыка яслей-сада



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *