Рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім” стартуе 1 сакавіка

Общество Служба МЧС информирует Школа безопасности

Для папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!” у Беларусі з 1 па 18 сакавіка пройдзе акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім”. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Акцыя пройдзе ў два этапы. З 1 па 11 сакавіка яна запланавана ў агульнаадукацыйных установах.

14-18 сакавіка мерапрыемства будзе арганізавана ў інтэрнатах, на адкрытых пляцоўках сельсаветаў, у дамах культуры, на дваровых тэрыторыях і адкрытых пляцоўках абласных цэнтраў.

Ратавальнікі ўдзеляць увагу правільным паводзінам у выпадку пагрозы жыццю і ўменню арыентавацца ў складанай сітуацыі, правільным паводзінам пры эвакуацыі.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *