Тэрыторыя закона: аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 25 па 30 студзеня

Грамадства Территория закона

Як расказалі ў штабе раённага аддзела ўнутраных спраў, за мінулы тыдзень па лініі 102 у РАУС паступіла 44 паведамленні.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх – 28 студзеня ў дачыненні да невядомага, які ў перыяд з 15 лістапада па 31 студзеня 2021 года праз аконны праём пранік у дачны дом у вёсцы Вялле, дзе скраў посуд і іншую маёмасць. Гаспадару прычынена шкода ў памеры 70 рублёў.

29 студзеня ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 427 у дачыненні да грамадзяніна І., які з лютага па лістапад 2021 года (дакладная дата не ўстаноўлена) даваў вусныя ўказанні падначаленым аб унясенні непраўдзівых звестак у афіцыйныя дакументы.

У сферы АПК зарэгістраваны два парушэнні. Так, 27 студзеня падчас праверкі тэхнічнай умацаванасці і вартавой аховы на адной з МТФ выяўлены недастатковая асветленасць тэрыторыі, пашкоджаная агароджа, не замкнёныя вароты. Адсутнічаў сшытак праверак вартавой аховы і графік прыёму¬–здачы дзяжурстваў. Слаба асвятлялася і тэрыторыя МТД, тут таксама не было сшытка праверак і графіка прыёму–здачы дзяжурстваў.

26 студзеня адбыўся пажар у вёсцы Хракавічы. У выніку знішчаны дах дома, пашкоджаны сцены. Гаспадыня з атручваннем угарным газам гаспіталізавана ў Брагінскую ЦРБ. Узгаранне, хутчэй за ўсё, узнікла з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

За распіццё спіртнога або знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы складзены пяць адміністрацыйных пратаколаў.

За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 41 чалавек, 23 з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *