Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 7 па 13 сакавіка

Территория закона

На мінулым тыдні па лініі 102 у міліцыю паступіла 34 паведамленні. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны тры крымінальныя справы. 9 сакавіка – у дачыненні да невядомага, які ў перыяд з 17 па 27 лютага праз незамкнёныя дзверы пранік у жылы дом, адкуль скраў DVD-прайгравальнік і тэлевізійную прыстаўку. Гаспадару прычынена шкода на 40 рублёў.

10 сакавіка – у дачыненні да невядомага, які ў перыяд з 19.00 22 лютага па 8.30 23 лютага скраў пакінуты без нагляду дарожны веласіпед “Аіст” коштам 200 рублёў, шліфавальную машынку “Днепр-М” коштам 90 рублёў, іншыя рэчы. Гаспадару прычынена шкода ў памеры 306 рублёў.

12 сакавіка – у дачыненні да непаўналетняга жыхара Брагіна, які з хуліганскіх матываў разбіў шкло ў дзвярах пад’езда. Камунальнай службе прычынена шкода ў памеры 23,17 руб.

Супрацоўнікамі міліцыі складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў. У тым ліку пяць – за распіццё спіртнога або знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы (арт. 19.3 КаАП).

За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 29 чалавек, 6 з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *