Дарогамі спаленых вёсак. Аляксандр Цярэшчанка: захаванне памяці павінна стаць агульнай справай

Беларусь памятае Год гістарычнай памяці Общество

Дарагія землякі! Як вы ўжо ведаеце, у раёне праходзіць акцыя «Дарогамі спаленых вёсак». Мы самі, нашы дзеці, унукі і праўнукі павінны ведаць праўду пра вайну, ахвярамі якой сталі мільёны людзей. У знакавым для брагінчан месцы будзе ўзведзены манумент у памяць аб спаленых вёсках, загубленых мірных жыхарах.

Па сутнасці ствараецца мемарыял памяці – прапаную так назваць гэтае месца. Увасабленне гістарычнай справядлівасці ў нашым жыцці – не забыць тых, хто загінуў. На гэтае месца будуць і павінны прыходзіць людзі як у храм Божы, каб ушанаваць забітых, сюды будуць прыводзіць дзяцей, прыязджаць маладажоны пасля рэгістрацыі шлюбу.

Асноўнай часткай манумента будзе звон. Яго набат для нас – папярэджанне, трывога, голас загубленых людзей. “Людзі добрыя!

Мы так хацелі жыць, так любілі жыццё, а яго адабралі нелюдзі. Мы звяртаемся да вас, зрабіце ўсё магчымые, каб бяда не паўтарылася. Любіце адзін аднаго, радуйцесь жыццю, жывіце доўга і шчасліва, жывіце і за нас. Мы вас любім, мы з вамі ў вашай памяці…”

Сёння я хачу спытаць у кожнага: а што ты зрабіў у маральным і матэрыяльным плане, які твой удзел у акцыі?
Лічу, што ўдзел у акцыі могуць прыняць і пенсіянеры. Мы не пакрыўджаныя дзяржавай, давайце ж зробім для свайго раёна добрую справу.

Асобны зварот да прадпрымальнікаў: тое, што робіцца ў рамках акцыі, гэта дзеля вашых будучых праўнукаў. Кожны з вас мае нейкія сродкі, і я думаю, знойдуцца яны і для таго, каб зрабіць свой уклад у агульную скарбонку.

І апошняе. Сёлета наш любімы Брагін будзе адзначаць 875 гадоў з першаага свайго згадвання ў летапісах. А на імяніны прыходзяць з падарункамі. Дык няхай нашы ахвяраванні будуць падарункам да юбілею, які прыпаў на гэты знакавы Год гістарычнай памяці. Усіх жыхароў Брагіншчыны віншую з вясной, з новай пасяўной, з новымі вяселлямі і хрысцінамі, жывіце доўга і шчасліва. Міру і спакою вашым сем’ям!

Аляксандр Паўлавіч пералічыў 50 рублёў на стварэнне мемарыяла памяці. Добры прыклад для іншых.

Аляксандр Цярэшчанка,
пенсіянер



1 комментарий по теме “Дарогамі спаленых вёсак. Аляксандр Цярэшчанка: захаванне памяці павінна стаць агульнай справай

  1. Усё добра, але 875 гадоў не з дня заснавання Брагіна, а – найранейшай пра згадкі пра яго ў летапісе.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *