Дарогамі спаленых вёсак. Без права на забыццё

80 гадоў вызвалення Беларусі Год гістарычнай памяці Грамадства

Вёска Крукі перад Вялікай Айчыннай вайной уяўляла сабой вялікае і шматлюднае сяло, дзе налічвалася 280 двароў з 818 жыхарамі. У 30-я гады тут працавалі калгас “Парыжская камуна”, ветраны млын, ваўначоска і кузня. Гэта быў цэнтр сельсавета, у склад якога ўваходзілі таксама населеныя пункты Жалібор, Кулажын, Міхалёўка, Нарагі. Усе ў маі 1943-га спалілі нямецкія фашысты. І толькі ў Круках знішчылі дзясяткі мірных жыхароў. У спісе ахвяр фашысцкага тэрору – цэлыя сем’і: Зарэцкіх, Капусціных, Пекуроўскіх, Рыўкіных…

З пісьма Л.Я. Рыўкінай, былой жыхаркі п. Нарагі (у пачатку вайны была эвакуіравана разам з N-скім заводам, на якім працавала ў Куйбышаве):

– Во втором письме (в декабре 1944 г.) Ефросинья Ивановна Белоус сообщила, что в двадцатых числах октября 1941 г. собрали полицаи евреев дер. Крюки, заставили их рыть яму, затем их всех расстреляли и в этой же яме закопали. Насколько я помню, к тому времени в Крюковском с/с проживало 8 семей еврейских: из них – 3 семьи Капустиных, одна – Зарецких, две – Пекуровских, Файницкая и мои родители – Рывкины.

З успамінаў Матроны Краўцовай, жыхаркі в. Жалібор:

– Ноччу 13 студзеня 1942 года ў нашай вёсцы Жалібор з’явіліся немцы і паліцэйскія. Адразу ж па дварах пабеглі, людзей хапаць пачалі. Арыштавалі пяць чалавек – камуністаў, камсамольцаў ды актывістаў. Усіх пакідалі ў сані і павезлі ў Брагін. Казалі потым, што тых арыштаваных там моцна мучылі, а потым пастралялі за жывёлабазай.

З акта аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў

22 снежня 1944 г.

22 мая 1943 г. на тэрыторыі Радзінскага, Баршчоўскага і Крукаўскага сельсаветаў прыбыла вайсковая часць СС. За два дні імі былі спалены ўсе населеныя пункты гэтых сельсаветаў і расстраляны 889 мірных жыхароў.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Рэквізіты для пералічэння сродкаў на мадэрнізацыю пахавання ахвяр вайны ў Брагіне па вул. Пясочнай: Брагінская раённая арга-нізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, р/р BY92 ВАРВ 3015 4309 8001 3000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», код банка ВАРВВY2Х, УНП 400423610, назначэнне плацяжу: збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *