Міністэрства аховы здароўя аб ПЛР-тэстах пры перасячэнні граніцы з Расіяй

СтопCOVID

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў аб неабходнасці ПЛР-тэстаў пры перасячэнні граніцы з Расіяй.

Паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, «граніца з Расіяй адкрыта па эпідэміялагічных паказаннях. Калі мы перасякаем яе аўтамабільным і чыгуначным транспартам, ПЛР-тэсты цяпер не патрабуюцца».

Адносна авіятранспарту вырашаецца пытанне.

«Думаю, некаторы час спатрэбіцца, каб зняць абмежаванні, звязаныя з патрабаваннямі да тэсціравання, калі чалавек выкарыстоўвае авіятранспарт. Як мы ведаем, Расія рыхтуе свае нарматыўныя дакументы, каб адмяніць і гэта патрабаванне. Гэта будзе ўзгодненая пазіцыя дзвюх краін», — падкрэсліў міністр аховы здароўя.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *