Раённае свята “Масленіца-2022” пройдзе 5 сакавіка ў Брагіне

Общество

З 11.00 да 15.00 для жыхароў і гасцей райцэнтра будуць арганізаваны:

  “Брагінскі кірмаш” (выставы-продажы ўстаноў культуры і адукацыі, майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

•  тэатралізаванае прадстаўленне “Гуляй, шырокая Масленіца!”, канцэртная праграма;

•  інтэрактыўныя, забаўляльныя і спартыўныя зоны (лазанне на слуп, пілаванне дроў, забіванне цвікоў, бой мяхамі, перацягванне каната, армрэслінг, падняцце гіры, дартс, іншыя рухавыя гульні на свежым паветры, эстафеты, масленічныя забавы);

  забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей, фота-зоны.

На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя рады Брагінскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, індывідуальных прадпрымальнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *