Спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя Дню міліцыі, прайшлі ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе

Общество Спорт Территория закона

У юбілейным дваццатым турніры прынялі ўдзел тры каманды ДЮСШ.

Каб адцягнуць дзяцей ад вуліцы і дрэннай кампаніі, іх патрэбна нечым захапіць. Так лічаць і ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, і ў ДЮСШ. Аб’яднаўшы свае намаганні, курс трымаюць на прафілактыку правапарушэнняў і прапаганду здаровага ладу жыцця. І вось ужо дваццаць гадоў даюць магчымасць юным аматарам футболу прадэманствараць лідарскія якасці, спрыт і вынослівасць на спартпляцоўках.

Дзякуючы гэтаму захапленню падлеткі не толькі праводзяць вольны час з карысцю, развіваюць упэўненасць у сабе і сваіх сілах, але і бачаць перад сабой прыклад для пераймання. Сярод сённяшніх супрацоўнікаў міліцыі ёсць тыя, хто зацікавіўся будучай прафесіяй менавіта пасля ўдзелу ў турніры на кубак РАУС.

Сёлета ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў таксама былі нацэлены выключна на перамогу і напорыста ішлі да сваёй мэты.

У выніку першае месца ў ХХ турніры па міні-футболе, прысвечаным Дню міліцыі, заняла каманда “ЦСКА”. На другім месцы – “Дынама”, на трэцім – “Спартак”.

Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, у якой удзельнічаў намеснік начальніка РАУС Сяргей Брыцько, юным футбалістам уручаны дыпломы, кубкі і салодкія падарункі.

Адзначаны былі і лепшыя ігракі: нападаючы Даніла Казлоўскі, варатар Аляксандр Шур, абаронца Іван Мартыноўскі, футбаліст Мікіта Шаўлякоў. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Рэнат Пюра.

 

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *