Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2022/2023 навучальны год

Общество

Сталі вядомы даты школьных канікулаў у Беларусі на 2022/2023 навучальны год. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.

«У 2022/2023 навучальным годзе ўстанаўліваюцца канікулы: асеннія — 9 дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года, зімовыя — 15 дзён з 25 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023-га. Вясеннія — 8 дзён з 26 сакавіка па 2 красавіка 2023 года, летнія — 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2023 года. Для вучняў 9 класаў — 81 дзень з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2023 года, для вучняў 1-2 класаў — дадатковыя канікулы з 20 лютага па 26 лютага 2023 года», — расказалі ў Мінадукацыі.

У ведамстве нагадалі, што ў гэтым навучальным годзе заняткі завершацца 31 мая. З 1 па 9 чэрвеня ў 9 і 11 класаў пройдуць экзамены. У 10 класаў у чэрвені пройдуць пяцідзённыя вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *