Участковы інспектар міліцыі Сяргей Прахарэнка: заслужыць давер і ўтрымаць яго на належным узроўні можна толькі адказным стаўленнем да справы

Грамадства Территория закона

На падкантрольнай тэрыторыі Сяргея Прахарэнкі – 22 населеныя пункты, у якіх пражывае каля 1500 чалавек. Жыхары Буркоўскага і Вуглоўскага сельсаветаў ведаюць: участковы інспектар міліцыі заўсёды першым прыйдзе на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, згладзіць любую канфліктную сітуацыю, перасцеражэ ад няправільных учынкаў. Гэты чалавечы патэнцыял, памножаны на глыбокія веды юрыспрудэнцыі і вернасць традыцыям службы, з’яўляецца моцнай асновай для прафесійных дасягненняў.

На падкантрольнай тэрыторыі Сяргея Прахарэнкі – 22 населеныя пункты, у якіх пражывае каля 1500 чалавек. Жыхары Буркоўскага і Вуглоўскага сельсаветаў ведаюць: участковы інспектар міліцыі заўсёды першым прыйдзе на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, згладзіць любую канфліктную сітуацыю, перасцеражэ ад няправільных учынкаў. Гэты чалавечы патэнцыял, памножаны на глыбокія веды юрыспрудэнцыі і вернасць традыцыям службы, з’яўляецца моцнай асновай для прафесійных дасягненняў.

Жаданне стаць на шлях барацьбы са злачыннасцю ў Сяргея Фёдаравіча з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Перад вачамі заўсёды быў прыклад бацькі, які свой лёс з праваахоўнымі органамі звязаў у 1977 годзе. Спачатку працаваў памочнікам дзяжурнага, а праз тры гады перайшоў на пасаду ўчастковага інспектара. Дарэчы, таго самага ўчастка, на якім зараз працуе сын.

Служба інспектара па сваёй сутнасці з’яўляецца шматграннай, кола абавязкаў неверагодна вялікае: патрэбна ў поўнай меры валодаць аператыўнай інфармацыяй на адміністрацыйным участку і своечасова рэагаваць на ўсе праблемныя сітуацыі, каб не дапусціць здзяйснення злачынстваў, у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін. Пад асаблівай увагай – адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне. Ім даводзіцца часам нават па гаспадарцы дапамагаць.

– Адна з галоўных задач – работа з насельніцтвам. Калі знайсці агульную мову з людзьмі, неадкладна рэагаваць на іх звароты, то і праца будзе эфектыўнай і якаснай, – упэўнены Сяргей Фёдаравіч. – Для паспяховай дзейнасці таксама вельмі важна, каб вяскоўцы давяралі чалавеку ў пагонах, да якога яны ідуць у цяжкую хвіліну ў першую чаргу.

Працоўны дзень участковага пачынаецца з нарады ў РАУС, дзе перад супрацоўнікамі міліцыі ставяцца задачы, вызначаецца план работы. Потым абавязкова патрэбна наведаць тых, хто вярнуўся з месц пазбаўлення волі, асоб, якія злоўжываюць спіртным, схільных да здзяйснення правапарушэнняў.

– Участковы – салдат універсальны, – працягвае Сяргей Фёдаравіч. – Грамадзяне звяртаюцца з рознымі пытаннямі і праблемамі, таму па службовым абавязку нам неабходна не толькі ведаць крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства, але і арыентавацца ў іншых сферах. Даводзіцца асабіста займацца адразу ўсім: і весці дакументацыю, і складаць пратаколы, і раскрываць злачынствы.

Адна з гучных спраў, дарэчы, датычылася крадзяжоў акумулятараў з транспартных сродкаў сельгаспрадпрыемстваў у 2018–2019 гадах. Зламыснікі дзейнічалі на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў. Затрымалі іх дзякуючы сумесным дзеянням з калегамі – начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку Сяргеем Катлярэнкам і старшым участковым інспектарам Аляксандрам Савянком.

– Якраз у Дзень міліцыі і раскрылі злачыства, – узгадвае Сяргей Фёдаравіч. – Скрадзеныя акумулятары былі вернуты ўладальнікам.

Заслужыць давер і ўтрымаць яго на належным узроўні можна толькі адказным стаўленнем да справы, увагай і спагадлівасцю. І словы падзякі ад людзей, якім дапамог, участковы інспектар лічыць важнейшымі за ўсе ўзнагароды.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *