Ад домабудавання да паставак прадуктаў: Гомельская вобласць і Забайкалле намецілі шляхі супрацоўніцтва

Грамадства На Гомельшчыне

Размова аб наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ішла на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з губернатарам Забайкальскага края Аляксандрам Осіпавым. Аб гэтым паведаміла  прэс-сакратар аблвыканкама Вольга Рабікава.

Беларускі і расійскі рэгіёны супастаўныя па колькасці насельніцтва, пры гэтым тэрыторыя Забайкалля ў 10 разоў большая. Значны і ўзаемны інтарэс у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле даных гасцей, у Забайкаллі ёсць прастора для развіцця і новых вытворчасцей, і паставак прадукцыі.

Гомельскі рэгіён гатовы запоўніць самыя разнастайныя нішы, уключаючы пастаўкі прадуктаў, развіццё жывёлагадоўлі, вытворчасць сельгастэхнікі, у прыватнасці, даільных установак «Гомельагракамплекта». Аляксандр Осіпаў адзначыў, што беларускія прадукты ў Забайкаллі ў пашане.

«Абсталяванне для малочнай жывёлагадоўлі не вырабляем, а патрэбнасць ёсць», — дапоўніў ён.

«Гомельскі домабудаўнічы камбінат ужо выйшаў у Бранскую вобласць з планамі на 120 тыс. кв.м жылля», — падзяліўся вынікамі нядаўняга візіту ў суседні расійскі рэгіён Іван Крупко.

У адказ госці ўдакладнілі, што на іх тэрыторыі кошт квадратнага метра жылля значна даражэйшы, чым у Гомельскай вобласці. У сувязі з гэтым губернатар Забайкалля гатовы разгледзець магчымасць развіцця домабудавання. Таксама кіраўнік горназдабыўнога рэгіёна абазначыў магчымыя агульныя інтарэсы ў плане распрацоўкі радовішча карысных выкапняў. Як варыянт — сумеснае прадпрыемства.

Іван Крупко запрасіў дзелавую дэлегацыю Забайкалля азнаёміцца з дзейнасцю прадпрыемстваў па галінах, якія зацікавілі.

«Забайкальскія госці адзначылі высокі ўзровень стаўлення жыхароў вобласці да справы, а таксама чысціню і парадак у нашых населеных пунктах», — падкрэсліла прэс-сакратар.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *