Акцыя «За бяспеку разам» стартавала ў Беларусі

Важное Служба МЧС информирует Школа бяспекі

Акцыя «За бяспеку разам» пачалася ў Беларусі 11 красавіка. Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Статыстыка штогод сведчыць, што пераважная прычына гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе — так званы чалавечы фактар: бесклапотныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або ўсвядомленае пагарджанне мерамі бяспекі, — расказалі ў прэс-службе. — Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва МНС з 11 па 27 красавіка правядзе рэспубліканскую пажарна-прафілактычную акцыю па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства энергетыкі і Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства».

Акцэнт будзе зроблены на абследаванні проціпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне людзей аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі. У час акцыі любы жадаючы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану свайго жылля.

«Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці ўстанавіце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць абагравальнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых», — дадалі ў МНС.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *