Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 11 па 17 красавіка

Общество Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 37 паведамленняў. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх – 11 красавіка ў дачыненні да жыхара Чамярыс, які яшчэ ў лютым падчас канфлікту нанёс сужыцельцы цяжкія цялесныя пашкоджанні (арт. 149 КК). 13 красавіка – у дачыненні да жыхаркі Камарына, якая набыла тэлефон сотавай сувязі “Nokia” з сім-картай МТС, ведаючы, што ён дабыты злачынным шляхам.

Выяўлены таксама два парушэнні ў сферы АПК. Так, 13 красавіка супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў жывёлавода ААТ “Малажынскі” 50 кг камбікорму, якія той скраў з МТФ. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 11.1 КаАП. 14 красавіка ў Асарэвічах на працоўным месцы з прызнакамі алкагольнага ап’янення затрыманы грамадзянін А. Мужчыну вынесена папярэджанне.

16 красавіка ад жыхара Малеек паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі былой АЗС у Крыўчы знойдзены боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. Снарад, які аднесены да другой катэгорыі небяспекі, размініраваны спецыялістамі сапёрна-піратэхнічнай групы.

Супрацоўнікамі міліцыі таксама складзены 12 адміністра-цыйных пратаколаў. За п’янства затрыманы два чалавекі (арт. 19.3 КаАП).

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 24 чалавекі, чатыры з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *