Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 4 па 10 красавіка

Грамадства Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 44 паведамленні. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Адна з іх – 4 красавіка па факце крадзяжу з адчыненага багажніка аўтамабіля “Аўдзі А4”, які належыць жыхару вёскі Хракавічы, набору ключоў “Yoto”. Гаспадару прычынена шкода ў памеры 150 рублёў.

5 красавіка – у дачыненні да жыхара Чамярыс, які скраў у жыхаркі Малажына веласіпед “Аіст”. Гаспадыні прычынена шкода ў памеры 300 рублёў.

6 красавіка – па факце незаконнай здабычы лася каля Асарэвіч. На месцы здарэння знойдзены тры фрагменты шкуры.

8 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да грамадзянкі Р., якая з дапамогай знойдзенай банкаўскай картачкі скрала ў жыхара Буркоў больш за 230 рублёў.

Супрацоўнікамі міліцыі таксама выяўлена 10 адміністрацыйных правапарушэнняў, адно з якіх – у сферы сямейна-бытавых адносін. За п’янства затрыманы два чалавекі (арт. 19.3 КаАП).

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 33 чалавекі, пяць з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *