Датчыкі кантролю скорасці будуць працаваць на трох участках дарог Гомельскай вобласці

На Гомельшчыне Территория закона

Датчыкі кантролю скорасці будуць устаноўлены на трох участках дарог Гомельскай вобласці з 4 па 10 красавіка. Аб гэтым паведамілі  ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Так, мабільныя сістэмы будуць фіксаваць скорасныя парушэнні на 124-м км аўтадарогі Р82 Акцябрскі — Парычы — Рэчыца. Тут дзейнічае абмежаванне для вадзіцеляў усіх відаў транспартных сродкаў 60 км/гадз.

Таксама датчыкі будуць устаноўлены на 114-м км аўтадарогі М10 граніца Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын, дзейнічае скораснае абмежаванне для вадзіцеляў усіх відаў транспартных сродкаў 60 км/гадз.

Пад кантролем будзе і 48-ы км аўтадарогі Р31 Бабруйск — Мазыр — граніца Украіны. На гэтым участку дарогі вадзіцелі легкавога транспарту павінны прытрымлівацца скораснага абмежавання 90 км/гадз, вадзіцелі грузавога — 70 км/гадз.

Датчыкі працуюць у двух напрамках.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць вадзіцелям, што перавышэнне ўстаноўленага скораснага рэжыму — адна з асноўных прычын ДТЗ, якія прыводзяць да самых цяжкіх наступстваў.

«Выбірайце скорасць, зыходзячы з умоў надвор’я, стану дарожнага пакрыцця і часу сутак. Не забывайце, што ў горадзе неабходна прытрымлівацца скорасці транспартнага патоку, а на загарадных аўтадарогах пазбягаць высокіх скарасцей і рухацца бяспечна», — пракаменціравалі інспектары.

БЕЛТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *