Флэшмобы, дваровыя гульні і дыялогі аб галоўным. Тыдзень здароўя праходзіць у Гомельскай вобласці

На Гомельшчыне Общество Спорт

Тыдзень здароўя праводзіць Гомельская абласная арганізацыя БРСМ з 4 па 8 красавіка.

Праект рэалізуецца ў рамках канцэпцыі агульнарэспубліканскага праекта «Здаровая нацыя» па захаванні і ўмацаванні фізічнага здароўя маладых людзей.

«Кожны дзень гэтага тыдня стане тэматычным і будзе напоўнены яркімі падзеямі і маштабнымі мерапрыемствамі. Праект Тыдня здароўя мае на мэце арганізацыю заняткаў спортам моладзі на адкрытых і даступных кожнаму жыхару населеных пунктаў пляцоўках, парках адпачынку, спартыўных пляцоўках, ля знакавых спартыўных мясцін горада. Мы прапануем маладым людзям шэраг ініцыятыў, у якіх яны змогуць прыняць непасрэдны ўдзел, праявіць свае самыя лепшыя якасці», — расказалі ў абкаме БРСМ.

5 красавіка на пляцоўцы ZOOM пройдзе рэспубліканскі адкрыты дыялог «Здаровая нацыя». Тэма абмеркавання — «Адмаўленне ад шкодных звычак». Эксперты Следчага камітэта, а таксама кваліфікаваныя ўрачы чарговы раз раскажуць моладзі аб наступствах наркаспажывання і магчымасцях атрымаць кваліфікаваную дапамогу спецыялістаў. Такія дыялогі пройдуць у гэты дзень і на мясцовых узроўнях.

6 красавіка ва ўсіх тэрытарыяльных камітэтах БРСМ Гомельскай вобласці адбудуцца спартыўныя эстафеты і спаборніцтвы па дваровых гульнях. Абласны этап фестывалю «Дваровыя гульні» ў Гомелі пройдзе ў 14.00 у парку Фестывальны.

У Міжнародны дзень здароўя, 7 красавіка, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай спартыўнай залы рэспубліканскага праекта БРСМ «Папа-зала» ў дзіцячым садзе-пачатковай школе нумар 63 Гомеля. Старт у 16.00.

У заключны дзень тэматычнага тыдня ў сацыяльнай сетцы Instagram Гомельскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» пройдзе прамая трансляцыя па дыеталогіі і псіхалогіі харчавання, здаровых узаемаадносінах. Профільны спецыяліст раскажа аб самым галоўным.

БРСМ удзяляе асаблівую ўвагу прапагандзе здаровага ладу жыцця, выконваючы галоўную задачу — фарміраванне адказных паводзін і каштоўнаснага стаўлення моладзі да ўласнага здароўя як умовы захавання здароўя будучых пакаленняў.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *