Прыгледзьцеся пільней і вы ўбачыце, колькі красак дорыць нам вясна

Грамадства

Вясновы накцюрн

Які дзень ідзе дождж. Шэрае неба, шэрае наваколле. Ад такога надвор’я і настрой не надта. Вялікдзень адным днём падмігнуў сонейкам, і зноў шэрая будзённасць, здаецца, запаланіла свет.

Ды ці так? Прыгледзьцеся пільней і вы пабачыце, колькі красак дорыць нам вясна; кожнае дрэва зелянее сваім адценнем, кветкі ўсё настойлівей заяўляюць аб сабе і ніякая шэрасць гэтаму не перашкода.

А дождж?.. Ён хутка закончыцца.

Галіна ШАЎЧЭНКА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *