Рэспубліканскі суботнік запланаваны на 16 красавіка

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік запланаваны ў Беларусі на 16 красавіка. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Разам з тым, адзначыў мэр, у сталіцы запланавана некалькі суботнікаў.

«Думаю, мы ўвесь красавік будзем праводзіць суботнікі з прыцягненнем насельніцтва», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, асноўная ўвага будзе ўдзелена азеляненню горада.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *