Стартаваў прыём заявак на ўдзел у інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла закону: мы і права»

Грамадства Территория закона

 

У Беларусі стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў I Рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла закону: мы і права». Аб гэтым  паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Пашурына.

«Запрашаем студэнцкія каманды, а таксама каманды сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі стаць удзельнікамі новага інтэлектуальна-прававога праекта, накіраванага на фарміраванне ў моладзі ў нефармальнай, гульнявой абстаноўцы прававой культуры і праяўлення творчасці. Згодна з умовамі праекта да 15 красавіка каманды могуць накіраваць свае заяўкі арганізатарам. Больш падрабязная інфармацыя аб афармленні заяўкі размешчана на сайце brsm.by, — расказала Вераніка Пашурына. — Гульня будзе праходзіць у займальнай і даступнай форме. Важна, каб каманды былі гатовы па-добраму сапернічаць адна з адной і перамагаць — выконваць заданні на лагічнае мысленне, умець аналізаваць прававыя сітуацыі, разгорнута адказваць на пытанні па розных тэматыках, у тым ліку аб дзяржаўнай ладзе, прававых асновах, гісторыі права, адукацыі, маладзёжнай палітыцы, працаўладкаванні моладзі і іншым».

Паводле яе слоў, правядзенне гульні запланавана з 15 па 29 красавіка ў два туры. «Першы — абласны (Мінскі гарадскі) прадугледжвае максімальнае ўключэнне навучэнцаў і праводзіцца на базе ўстаноў адукацыі да 22 красавіка. Другі — рэспубліканскі фінал, запланаваны 29 красавіка ў Мінску з удзелам каманд, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках гульняў у першым туры. Пераможцы гульні будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі», — дадала прадстаўнік ЦК БРСМ.

Арганізатарамі I рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла закону: мы і права» выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *