У XVII фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці «Зорная карусель» перамогу святкавалі юныя артысты Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў

Важное Год гістарычнай памяці Общество

Рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай эстраднай песні  і танца сёлета быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 875-годдзю заснавання Брагіна.

Тэма творчага спаборніцтва — «Мой край у сонечных далонях».

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брагінскага райвыканкама.

Канцэртныя праграмы на конкурс прадставілі дзевяць творчых калектываў з Брагінскага, Хойніцкага, Лоеўскага, Ельскага і Гомельскага раёнаў.

Перамогу святкавалі юныя артысты Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў. За самую цікавую канцэртную праграму яны атрымалі галоўны прыз фестывалю — «Залаты ключык».

У фае РДК праходзіла выстава дэкаратыўна-пракладнога мастацтва.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *