1  мая – Свята  працы. Дарагія землякі! Шчыра віншуем вас з радасным  і жыццесцвярджальным святам!

Грамадства

Першамай нясе з сабой вясну і цяпло, надзеі, жаданне ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці. Наша агульнае імкненне забяспечыць годнае жыццё сабе, сваім родным, жыць у міры і згодзе натхняе нас на штодзённую добрасумленную працу, якая ляжыць у аснове дабрабыту кожнай сям’і, грамадства і дзяржавы. Праца ўдвая прыносіць задавальненне і радасць, калі дазваляе чалавеку рэалізоўваць таленты і здольнасці, уносіць асабісты ўклад у развіццё роднай зямлі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і прызнання – ветэранам працы, якія многія гады стваралі эканамічны патэнцыял і сучасны выгляд раёна, сённяшнім работнікам прадпрыемстваў і арганізацый – вопытным і маладым спецыялістам, якія толькі ўліліся ў працоўную сям’ю. Дзякуючы нашым агульным намаганням брагінская зямля развіваецца і квітнее.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах!

Няхай цёплае майскае сонца зараджае сваёй энергіяй, а святочны настрой, радасць і любоў да жыцця заўсёды будуць з вамі!

Міру, шчасця і дабрабыту кожнаму дому!

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

 старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *