Аб важнасці і перавагах аграрнай адукацыі гаварылі на абласной нарадзе па пытаннях уступнай кампаніі, якая прайшла ў анлайн-фармаце

Важное Грамадства На Гомельшчыне Сельское хозяйство

У нарадзе прынялі ўдзел выпускнікі школ Гомельшчыны. Прадстаўнікі Брагінскага раёна сабраліся ў райвыканкаме. З аблвыканкамам была наладжана відэасувязь.

Важнасць эфектыўнага правядзення ўступнай кампаніі падкрэсліў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко.  Па яго словах, чым больш моладзі прыйдзе ў сельскую гаспадарку, тым хутчэй будзе дасягнуты прарыў у гэтай галіне.

Кіраўнік вобласці ўпэўнены, што акцэнт патрэбна рабіць на мэтавай падрыхтоўцы студэнтаў. У такой моладзі самы высокі працэнт замацавання на прадпрыемствах, дзе яны праходзяць практыку. А каб і сам выпускнік быў зацікаўнены ў атрыманні мэтавага накірунку, неабходна забяспечыць яму даплату да стыпендыі (за кошт гаспадаркі), добры заробак у далейшым і добраўпарадкаванае жыллё.

Падрыхтоўкай спецыялістаў для аграрнага сектара займаюцца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Іх прадстаўнікі падрабязна расказалі школьнікам і гімназістам, як паступіць у ВНУ і чаму іх там навучаць.

Аб перавагах аграрнай адукацыі і перспектывах кар’ернага росту юнакам і дзяўчатам расказаў  старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *