Інфармацыйная група, якую ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, наведала прыгранічныя вёскі Брагіншчыны

Важное Грамадства Территория закона Школа бяспекі

Першая ў маршруце – вёска Асарэвічы. Прадстаўнікі ўлады, пракуратуры, міліцыі і пагранічнай службы паразмаўлялі з мясцовым насельніцтвам, даведаліся, якія пытанні хвалююць людзей.

Сярод агучаных праблем – спілаванне дрэва, смецце на беразе ракі, рух “маршруткі” і інш.

Жыхарам прыгранічнага населенага пункта таксама нагадалі аб забароне выхаду на Днепр на маламерных судах.

Жыхары вёскі Галкі ўдзельнікаў інфармацыйнай групы сустрэлі ў добрым настроі. На сёння ў іх асноўная праблема – паводка, якая перашкаджае саджаць агарод. Між тым вада пакрыху сыходзіць.

З супрацоўнікамі пагранічнай службы, па словах вяскоўцаў, яны сябруюць. Паабяцалі быць пільнымі і паведамляць ім аб незнаёмцах.

Вялле – вёска немнагалюдная, але тут пражываюць аматары рыбнай лоўлі. Ім супрацоўнікі пагранічнай службы нагадалі аб своечасовай замене пропускаў і аб тым, што рыбачыць дазваляецца толькі з берага. Удакладніць можна па тэлефонах: пагранзастава “Камарын” – 8 (02344) 3-13-80, пагранзастава “Асарэвічы” – 8 (02344) 3-42-13.

Ды і ўвогуле, каля ракі зараз знаходзіцца небяспечна. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, удзельнікі інфармацыйнай групы, параілі вяскоўцам быць асцярожнымі.

Вынікі інфармацыйнага дня былі падведзены ў Красненскім цэнтры культуры і вольнага часу.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *