Свята, прысвечанае Дню сям’і, прайшло ў амфітэатры.
Прысутных павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Кулабухава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.
Аб падарунках для сямей, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей, паклапаціліся ў Брагінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Гульнявую праграму для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі работнікі раённага дома культуры, а прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «БРСМ» прапаноўвалі сабраць спілс-карту Беларусі і намаляваць сямейнае дрэва.
Спявалі салісты студыі «Музычны лабірынт», удзельнікі народнага вакальнага ансамбля «Белыя росы» і самадзейныя артысты.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК