Да Дня Незалежнасці Беларусі: у санаторных яслях-садзе г.п. Брагіна прайшло свята “Люблю сваю краіну”

Важное Год гістарычнай памяці Грамадства Наша гісторыя

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у санаторных яслях-садзе г.п. Брагіна прайшло фізкультурна-музычнае свята “Люблю сваю краіну”.

Пачалося мерапрыемства з выканання дзецьмі і педагогамі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Потым разам з вядучымі Ясем і Янінай выхаванцы ўспаміналі сімвалы краіны, гулялі ў беларускія народныя гульні, ігралі на музычных інструментах.

Напрыканцы свята ўсе наведалі выставу прадметаў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва “Маё роднае, беларускае”.

Тут вышытыя продкамі сурвэткі, абрусы, саматканыя ручнікі, гліняныя гарлачыкі, якія некалі захоўваліся ў сямейных архівах, гарманіруюць з прадметамі сучаснага ткацтва, керамікі, вырабамі з саломкі і лёну.

Выхаванцы з цікавасцю разглядалі старадаўнія лапці, набітыя саломай падушкі і захапляліся майстэрствам народных умельцаў.

Фарміраваць у дзяцей беражлівае стаўленне да гістарычнай памяці, жаданне захоўваць нацыянальныя традыцыі і ганарыцца сваім, родным, беларускім – гэта важна, – упэўнены выхавацелі ўстановы дашкольнай адукацыі.

Алена АСКЕРКА,
намеснік загадчыцы
ДУА “Санаторны яслі-сад г.п.Брагіна”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *