Стала вядома праграма Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне

Справа дзяржаўная

ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму «Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы» пройдзе 30 чэрвеня — 1 ліпеня ў Гродне. Аб гэтым  паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

30 чэрвеня з 9.00 пройдуць секцыйныя пасяджэнні форуму: «Заканадаўства Саюзнай дзяржавы: сучасны стан і асноўныя напрамкі далейшага збліжэння», «Супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ва ўмовах новага міжнароднага кліматычнага парадку дня», «Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы АПК як важнейшая ўмова забеспячэння харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы», «Адзіная навукова-тэхналагічная прастора Расіі і Беларусі як фактар забеспячэння глабальнай канкурэнтаздольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы», «Інтэграцыя сістэмы вышэйшай адукацыі Расіі і Беларусі: рэгіянальны аспект», «Эфектыўнае імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве: праекты, стымулы, каардынацыя».

Затым пачнуцца сумесныя пасяджэнні дзелавых саветаў Беларусі і Расіі, а таксама Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Савета Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, адбудзецца дзявятае пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

1 ліпеня старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка сустрэнуцца з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб’ектаў Расіі. Затым адбудзецца пленарнае пасяджэнне форуму з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Расіі.

Праграмай таксама прадугледжаны падпісанне міжурадавых і міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Арганізатары форуму — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу РФ.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *