Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

Справа дзяржаўная

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў пагоны генерал-маёра намесніку камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Дзмітрыю Міхалапу і начальніку ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці Аляксандру Мельнікаву, генерал-маёра міліцыі — начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Андрэю Любімаву, генерал-маёра юстыцыі — начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Эдуарду Маліноўскаму, дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу — начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргею Іванову.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з адзнакай у вучобе.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *