Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 27 чэрвеня па 3 ліпеня

Грамадства Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 36 паведамленняў. Аб гэтым расказалі ў штабе Брагінскага РАУС.

Узбуджаны тры крымінальныя справы. Адна з іх 29 чэрвеня – па факце крадзяжу ў жыхаркі Хракавіч дзвюх каністр (з бензінам і маторным маслам), паяльнай лампы і ручнога насоса. Злодзей пранік у падсобнае памяшканне шляхам выстаўлення аконнай рамы. Гаспадыні прычынена шкода ў памеры 112 рублёў.

У гэты ж дзень узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да прадаўца ІП “Сялецкі” (Мазырскі раён). Жанчына, якая працавала па дагаворы падраду – гандлявала ў скверы па вуліцы Акцябрскай райцэнтра, падчас святкавання Дня Перамогі, скрала з касы 820 рублёў.

30 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу жыхаром Камарына прадуктаў харчавання з кватэры грамадзянкі С. Зламыснік пранік у памяшканне з дапамогай штатнага ключа.

У рамках спецыяльнай праграмы “Мак” супрацоўнікамі міліцыі каля вёскі Міхнаўка выяўлена дзікарослая канапля. Забароненая расліна знішчана.

У ліку здарэнняў таксама зарэгістраваны факт знікнення чалавека. Жыхар вёскі Зарэчча паехаў на сезонныя работы ў Расійскую Федэрацыю яшчэ ў жніўні мінулага года. Зараз яго месцазнаходжанне невядома.

Складзены 13 адміністрацыйных пратаколаў. За п’янства затрыманы сем чалавек (арт. 19.3 КаАП).

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 49 чалавек, шэсць з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Вечарам 3 ліпеня затрыманы грамадзянін П., які кіраваў аўтамабілем з яўнымі прыкметамі ап’янення. Праверку на вызначэнне стану ап’янення мужчына праходзіць адмовіўся. Адказнасць за такія паводзіны прадугледжана ч. 2 арт. 18.15 КаАП: штраф – да 200 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *