Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 4 па 10 ліпеня

Грамадства Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 43 паведамленні. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх (4 ліпеня) – па факце крадзяжу ў Тэльмане чатырох спінак ложкаў, дзвюх металічных бочках (на 100 і 120 літраў), двух ломаў і 14 труб. Гаспадыні прычынена шкода ў памеры 322 рублёў.

5 ліпеня – па факце махлярства (ч. 1 арт. 209 КК). Падчас тэлефонных перагавораў у “Viber” з жыхаркай Камарына зламыснік прадставіўся супрацоўнікам ААТ “БНБ-банк” і пад падставай пераводу грошай для страхавання банкаўскай плацёжнай карты завалодаў сумай у 2999 рублёў.

8 ліпеня ў рамках спецыяльнай праграмы “Мак” супрацоўнікамі міліцыі каля вёскі Валахоўшчына выяўлена дзікарослая канапля. Забароненая расліна знішчана.

10 ліпеня зафіксаваны факт ненаўмыснага атручвання бензінам. Двухгадовы жыхар Брагіна накіраваны ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу.

Складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў. За п’янства затрыманы адзін чалавек (арт. 19.3 КаАП).

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 50 чалавек, сем з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

6 ліпеня затрыманы грама- дзянін Ж., які ў нецвярозым стане сеў за руль трактара. Адказваць будзе па ч. 1 арт. 18.15 КаАП, якая прадугледжвае штраф у 100 базавых велічынь і пазбаўленне правоў на тры гады.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *