У Беларусі стартавала ЦТ у рэзервовыя дні

Грамадства

Сёння ў Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні, іспыты плануюць прайсці больш як 1 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым  паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

«На рэзервовыя дні — 12, 14 і 16 ліпеня — для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання запісаліся крыху больш як 1 тыс. абітурыентаў. Гэта тыя паступаючыя, якія па ўважлівай прычыне не змаглі напісаць ЦТ у асноўны дзень. Сёння іспыты пройдуць па ўсіх прадметах», — сказаў Юрый Міксюк.

Тэсціраванне па рэзервовым графіку будзе праходзіць на базе шасці пунктаў: ​​БДУ, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога.

Іспыты пачынаюцца традыцыйна ў 11.00. Прыбыць у пункт здачы ЦТ рэкамендуецца загадзя — лепш за паўгадзіны. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру. Акрамя таго, на тэсціраванне па фізіцы і хіміі можна ўзяць калькулятар, у функцыі якога ўваходзіць толькі выкананне асноўных арыфметычных дзеянняў.

Сертыфікаты асноўнага этапу цэнтралізаванага тэсціравання абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто пройдуць іспыты ў рэзервовыя дні, — з 21 ліпеня.

 

БЕЛТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *