Жніво называе лепшых. На 16 жніўня лідзіруюць

Грамадства Сельское хозяйство

                  На ўборцы зерневых і зернебабовых:

 Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Мікалаевіч НОВІК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218  намалацілі 2201 тону і ўбралі 872 гектары;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Уладзіслаў Ігаравіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218-03 намалацілі 2102 тоны і ўбралі 684 гектары;

Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – старшы камбайнер, Аляксандр Уладзіміравіч БОРКІН – камбайнер ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1932 тоны і ўбралі 729 гектараў.

                           На адвозцы зерня:

Уладзімір Пятровіч МЯТЛІЦКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 2670 тон;

Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2481 тону;

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2455 тон.

 Сярод маладых вадзіцеляў:

Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 3047 тон;

Мікалай Валянцінавіч НІКАЛАЕЎ – вадзіцель ААТ “Брагінка”, які на аўтамашыне МАЗ-457043 перавёз 1393 тоны.

На сушыльных агрэгатах:

Сяргей Леанідавіч ЗЕЛЯНКОЎСКІ, Ігар Іванавіч САКОЎСКІ – машыністы ААТ “Імя Жукава”, якія на КЗВС-40 перапрацавалі 3225 тон.

                   Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ “Чамярыскі” (дырэктар –  Адам Анісімавіч ЦАРАНОК, старшыня прафсаюзнага камітэта – Людміла Францаўна КАКАЛАВА). Убрана 100% плошчаў, ураджайнасць складае 31 цнт/га, валавы намалот – 9222 тоны.

23 экіпажы перасягнулі тысячны намалот, з іх два – дзвюхтысячны.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *