Дзень падпісчыка: мы цэнім ваш давер і павагу

Главное Грамадства

Сёння  “Маяк Палесся” прызначыў спатканне сваім чытачам у аддзяленні паштовай сувязі Брагіна. З сабой захапілі падарункі для падпісчыкаў і добры настрой.

Кожнае такое мерапрыемства для нас, журналістаў, не проста чарговы штрых у працы, а добрая нагода сустрэцца з людзьмі, даведацца пра іх меркаванне аб газеце. І, вядома ж, прыслухацца да прапаноў, заўваг, выказанай крытыкі. Без гэтага не будзеш імкнуцца да дасканаласці, не даведаешся, што найбольш цікавіць, хвалюе сучаснага чытача. Менавіта ён ставіць нашай дзейнасці адзнаку.

Зрэшты, нам было вельмі прыемна пачуць шмат добрых слоў і пажаданняў у адрас газеты, адчуць вернасць ёй на працягу многіх гадоў. Сярод нашых падпісчыкаў нямала людзей знаёмых, інтэлігентных і нераўнадушных, якія душой хварэюць за родны край, малую радзіму. Многія, як выявілася, ужо паспелі аформіць падпіску на мясцовае выданне на чацвёрты квартал. А хто зрабіў гэта 20 верасня – у дзень падпісчыка, атрымаў ад “МП” падарунак.

Будзем разам і надалей!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

Фота Цімафея МІХАЛЕНКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *